Консультации для учащихся средних школ «Да алімпійскіх вяршыняў»
-
30,00 руб. за правядзенне 1 заняткі
Змест праграмы прадугледжвае глыбокае асэнсаванне моўных заканамернасцяў, адметнасцяў літаратурнага працэсу Сярэднявечча, эпохі Адраджэння, Асветніцтва, гісторыка-генетычнае і тыпалагічнае асвятленне з'яў класіцызму, рамантызму, рэалізму, мадэрнізму, ідэйна-мастацкі аналіз літаратуры XІX і ХХ стагоддзя.
Змест праграмы адпавядае патрабаванням адукацыйнага стандарту і суаднесены са зместам вучэбнай праграмы (павышаны ўзровень) для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання па беларускай мове і літаратуры. Праграма грунтуецца на ўзаемасувязі прынцыпаў дэмакратызацыі і гуманізацыі, пераемнасці і даступнасці навучання, арыентуе на асэнсаванне духоўных і маральных каштоўнасцей
Мэта праграмы – дапамагчы вучням паўтарыць, падагульніць, сістэматызаваць веды пра сістэму мовы (фанетыка, арфаграфія, лексіка, склад слова і словаўтварэнне, марфалогія, сінтаксіс і пунктуацыя); правілы функцыянавання моўных сродкаў у маўленні; нормы беларускай літаратурнай мовы (вымаўленчыя, арфаграфічныя, словаўтваральныя, марфалагічныя, сінтаксічныя, пунктуацыйныя), а таксама асаблівасці літаратурнага працэсу ў ХІ – ХХ стст. і творчую спадчыну выдатных беларускіх пісьменнікаў
Задачы адукацыйнай праграмы:
- паглыбіць веды вучняў пра артыкуляцыйныя i акустычныя характарыстыкi гукаў, арфаэпiю, прынцыпы беларускай арфаграфii;
- удасканаліць веды вучняў пра тыпалогiю часцiн мовы, iх семантычныя, марфалагiчныя, сiнтаксiчныя i словаўтваральныя характарыстыкi;
- замацаваць веды пра вiды сiнтаксiчнай сувязi ў словазлучэннi, простым сказе i складаным сказе, тыпалогiю семантыка-сiнтаксiчных адносiн памiж iх кампанентамi, прынцыпы класiфiкацыi сiнтаксiчных адзiнак;
- даць веды пра склад жанрава-відавой сістэмы беларускай літаратуры;
- ахарактарызаваць асаблівасці літаратурнага працэсу ў ХІ – ХХ стст.;
- сістэматызаваць веды пра літаратурныя напрамкі і мастацкія метады;
- даць ацэнку творчай спадчыны выдатных беларускіх пісьменнікаў.
Узровень засваення адукацыйнай праграмы – паглыблены.
Прадугледжваюцца практычныя заняткі па асноўных пытаннях праграмы (у агульнай колькасці 20 гадзін). Аднак працягласць навучання можа вызначацца слухачамі.
Тэрмін прадастаўлення паслугі: верасень 2021 г. па жнівень 2022 года
Мінімальная колькасць чалавек у групе: 5
Кантынгент (узрост): дзеці
Месца правядзення: вул. Леніна, 32, аўд. 24
Кошт: 30 BYN за правядзенне 1 заняткі
Паслугу аказваюць:
Садоўская Алена Станіславаўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт
Варановіч Валерый Леанідавіч, кандыдат філалагічных навук, дацэнт
Казлоўскі Руслан Канстанцінавіч, кандыдат філалагічных навук, дацэнт
Лісоўская Іна Самсонаўны, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дэкан філалагічнага факультэта
Маршевская Валянціна Васільеўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт
Аляшкевіч Таццяна Анатольеўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт
Сипливеня Жанна Сямёнаўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт
Хлусевич Ірына Міхайлаўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт
Сабуть Аліна Эдмундовна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт
Шандроха Нона Эдмундовна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт
Яколцевич Марыя Антонаўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт
Тарасава Святлана Мікалаеўна, старшы выкладчык
Янушкевіч Станіслаў Антонавіч, кандыдат філалагічных навук, старшы выкладчык
Кантактныя дадзеныя:
Філалагічны факультэт
Кафедра беларускай філалогіі
г. Гродна, вул. Леніна, 32 каб. 24
+375 (152) 62 60 51
+ 375 (29) 78 22 379