Консультации для учителей «Юныя навукоўцы»

  • From 20.00 руб.


Важнае месца ў рэалізацыі прыярытэтных напрамкаў адукацыі ў сучасным інфармацыйным грамадстве займае навукова-даследчая дзейнасць навучэнцаў, мэты якой —далучэнне іх да навуковай працы, творчае развіццё асобы, абуджэнне ініцыятывы, імкнення да самастойнага пошуку, выяўленне прафесійных пераваг. У сувязі з гэтым актуальнымі былі і застаюцца пытанні арганізацыі даследча-пошукавай працы, шляхі матывацыі да напісання навуковых прац, прэзентацыя і выкарыстанне атрыманых вынікаў. Поспех навукова-даследчай працы школьніка ў пэўнай ступені залежыць не толькі ад умення вучня самастойна назіраць, інтэрпрэтаваць і абагульняць моўна-выяўленчыя факты, але і ад умення настаўніка арганізаваць працу з навучэнцамі. Значную карысць у гэтым могуць аказаць метадычныя парады і рэкамендацыі настаўніка, якія ў далейшым вучань мае магчымасць творча выкарыстаць у час падрыхтоўкі і напісання навукова-даследчай працы.

Дадзеная праграма якраз і мае на мэце даць рэкамендацыі настаўніку і вучню па вывучэнні канкрэтнага лінгвістычна-літаратурнага матэрыялу, навучыць вучня самастойна назіраць, выбіраць, інтэрпрэтаваць, абагульняць моўна-маўленчыя факты, кваліфікавана працаваць з разнастайнай  навуковай літаратурай (артыкуламі, манаграфіямі, слоўнікамі), прывіць навыкі сістэмна-бібліяграфічнай работы. 

Такая праца, як сведчыць вопыт сярэдняй і вышэйшай школы, служыць надзейным сродкам фарміравання і праверкі ўменняў, навыкаў і творчых здольнасцей вучняў, развівае лінгвістычнае мысленне, пашырае светабачанне навучэнцаў.

Задачы адукацыйнай праграмы:

  • выпрацаваць агульную методыку здабывання ведаў;
  • дапамагчы вучню ў выяўленні і назапашванні разнастайных моўных і літаратурных фактаў у аспекце пастаўленай праблемы;
  • пазнаёміць з прынцыпамі сістэматызацыі і апрацоўкі фактычнага матэрыялу;
  • садзейнічаць развіццю ўменняў і навыкаў тэарэтычнага асэнсавання моўных і літаратурных фактаў, творчай працы з навуковай літаратурай;
  • выпрацаваць ўменне рабіць уласныя высновы на падставе ўсталяваных у навуцы абагульненняў, выказванне ўласных адносін да праблемы.


Кантактныя дадзеныя:

Філалагічны факультэт

Кафедра беларускай філалогіі

г. Гродна, вул. Леніна, 32 каб. 24

+ 375 (29) 78 22 379

Write a review

Please login or register to review

Tags: консультация, учителям, психология

Баннер1