Консультации для учителей «Юныя навукоўцы»
-
30,00 руб. за правядзенне 1 кансультацыі
Важнае месца ў рэалізацыі прыярытэтных напрамкаў адукацыі ў сучасным інфармацыйным грамадстве займае навукова-даследчая дзейнасць навучэнцаў, мэты якой —далучэнне іх да навуковай працы, творчае развіццё асобы, абуджэнне ініцыятывы, імкнення да самастойнага пошуку, выяўленне прафесійных пераваг. У сувязі з гэтым актуальнымі былі і застаюцца пытанні арганізацыі даследча-пошукавай працы, шляхі матывацыі да напісання навуковых прац, прэзентацыя і выкарыстанне атрыманых вынікаў. Поспех навукова-даследчай працы школьніка ў пэўнай ступені залежыць не толькі ад умення вучня самастойна назіраць, інтэрпрэтаваць і абагульняць моўна-выяўленчыя факты, але і ад умення настаўніка арганізаваць працу з навучэнцамі. Значную карысць у гэтым могуць аказаць метадычныя парады і рэкамендацыі настаўніка, якія ў далейшым вучань мае магчымасць творча выкарыстаць у час падрыхтоўкі і напісання навукова-даследчай працы.
Дадзеная праграма якраз і мае на мэце даць рэкамендацыі настаўніку і вучню па вывучэнні канкрэтнага лінгвістычна-літаратурнага матэрыялу, навучыць вучня самастойна назіраць, выбіраць, інтэрпрэтаваць, абагульняць моўна-маўленчыя факты, кваліфікавана працаваць з разнастайнай навуковай літаратурай (артыкуламі, манаграфіямі, слоўнікамі), прывіць навыкі сістэмна-бібліяграфічнай работы.
Такая праца, як сведчыць вопыт сярэдняй і вышэйшай школы, служыць надзейным сродкам фарміравання і праверкі ўменняў, навыкаў і творчых здольнасцей вучняў, развівае лінгвістычнае мысленне, пашырае светабачанне навучэнцаў.
Задачы адукацыйнай праграмы:
- выпрацаваць агульную методыку здабывання ведаў;
- дапамагчы вучню ў выяўленні і назапашванні разнастайных моўных і літаратурных фактаў у аспекце пастаўленай праблемы;
- пазнаёміць з прынцыпамі сістэматызацыі і апрацоўкі фактычнага матэрыялу;
- садзейнічаць развіццю ўменняў і навыкаў тэарэтычнага асэнсавання моўных і літаратурных фактаў, творчай працы з навуковай літаратурай;
- выпрацаваць ўменне рабіць уласныя высновы на падставе ўсталяваных у навуцы абагульненняў, выказванне ўласных адносін да праблемы.
Тэрмін прадастаўлення паслугі: верасня 2021 года
Колькасць гадзін: 2 гадзіны (1 гадзіну - кансультаванне, 1 гадзіну - метадычная работа)
Мінімальная колькасць чалавек у групе: 1
Кантынгент (узрост): дарослыя
Месца правядзення: вул. Леніна, 32, аўд. 24
Кошт: 30 BYN за правядзенне 1 кансультацыі
Паслугу аказваюць:
Садоўская Алена Станіславаўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт
Варановіч Валерый Леанідавіч, кандыдат філалагічных навук, дацэнт
Казлоўскі Руслан Канстанцінавіч, кандыдат філалагічных навук, дацэнт
Лісоўская Іна Самсонаўны, кандыдат філалагічных навук, дацэнт
Маршевская Валянціна Васільеўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт
Аляшкевіч Таццяна Анатольеўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт
Сипливеня Жанна Сямёнаўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт
Хлусевич Ірына Міхайлаўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт
Сабуть Аліна Эдмундовна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт
Шандроха Нона Эдмундовна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт
Яколцевич Марыя Антонаўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт
Тарасава Святлана Мікалаеўна, старшы выкладчык
Янушкевіч Станіслаў Антонавіч, кандыдат філалагічных навук, старшы выкладчык
Кантактныя дадзеныя:
Філалагічны факультэт
Кафедра беларускай філалогіі
г. Гродна, вул. Леніна, 32 каб. 24
+ 375 (152) 62 60 51
+ 375 (29) 78 22 379