Консультации для учащихся средних школ «Да алімпійскіх вяршыняў»

  • From 20.00 руб.


Змест праграмы прадугледжвае глыбокае асэнсаванне моўных заканамернасцяў, адметнасцяў літаратурнага працэсу Сярэднявечча, эпохі Адраджэння, Асветніцтва, гісторыка-генетычнае і тыпалагічнае асвятленне з'яў класіцызму, рамантызму, рэалізму, мадэрнізму, ідэйна-мастацкі аналіз літаратуры XІX і ХХ стагоддзя.

Змест праграмы адпавядае патрабаванням адукацыйнага стандарту і суаднесены са зместам вучэбнай праграмы (павышаны ўзровень) для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання па беларускай мове і літаратуры. Праграма грунтуецца на ўзаемасувязі прынцыпаў дэмакратызацыі і гуманізацыі, пераемнасці і даступнасці навучання, арыентуе на асэнсаванне духоўных і маральных каштоўнасцей

Мэта праграмы – дапамагчы вучням паўтарыць, падагульніць, сістэматызаваць веды пра сістэму мовы (фанетыка, арфаграфія, лексіка, склад слова і словаўтварэнне, марфалогія, сінтаксіс і пунктуацыя); правілы функцыянавання моўных сродкаў у маўленні; нормы беларускай літаратурнай мовы (вымаўленчыя, арфаграфічныя, словаўтваральныя, марфалагічныя, сінтаксічныя, пунктуацыйныя), а таксама асаблівасці літаратурнага працэсу ў ХІ – ХХ стст. і творчую спадчыну выдатных беларускіх пісьменнікаў

Задачы адукацыйнай праграмы:

  • паглыбіць веды вучняў пра артыкуляцыйныя i акустычныя характарыстыкi гукаў, арфаэпiю, прынцыпы беларускай арфаграфii;
  • удасканаліць веды вучняў пра тыпалогiю часцiн мовы, iх семантычныя, марфалагiчныя, сiнтаксiчныя i словаўтваральныя характарыстыкi;
  • замацаваць веды пра вiды сiнтаксiчнай сувязi ў словазлучэннi, простым сказе i складаным сказе, тыпалогiю семантыка-сiнтаксiчных адносiн памiж iх кампанентамi, прынцыпы класiфiкацыi сiнтаксiчных адзiнак;
  • даць веды пра склад жанрава-відавой сістэмы беларускай літаратуры;
  • ахарактарызаваць асаблівасці літаратурнага працэсу ў ХІ – ХХ стст.;
  • сістэматызаваць веды пра літаратурныя напрамкі і мастацкія метады;
  • даць ацэнку творчай спадчыны выдатных беларускіх пісьменнікаў.

Узровень засваення адукацыйнай праграмы – паглыблены.

Прадугледжваюцца практычныя заняткі па асноўных пытаннях праграмы (у агульнай колькасці 20 гадзін). Аднак працягласць навучання можа вызначацца слухачамі.


Кантактныя дадзеныя:

Філалагічны факультэт

Кафедра беларускай філалогіі

г. Гродна, вул. Леніна, 32 каб. 24

+ 375 (29) 78 22 379

Write a review

Please login or register to review

Tags: консультация, обучение, олимпиады, белорусский язык

Баннер1