Образовательный курс "Падрыхтоўка да алімпіяды па беларускай мове"

  • 100,00 руб.


Праграма прызначана для падрыхтоўкі да комплекснай работы на алімпіядзе па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”. Вучняў 10 – 11 класаў.

Вучні, якія асвоілі змест вучэбнай праграмы, павінны:

Ведаць:

  • Асноўныя тэрміны і паняцці ўсіх разделаў мовазнаўства
  • Этапы развіцця беларускай мовы, дзейнасць вядомых беларускіх лінгвістаў
  • Класіфікацыю гукаў, фанетычныя законы беларускай мовы, асаблівасці вымаўлення гукаў і спалучэнняў гукаў
  • Прынцыпы і асаблівасці беларускай графікі
  • Прынцыпы беларускага правапісу, змены і ўдакладненні некаторых правапісных нормаў сучаснай беларускай мовы
  • Шляхі размежавання амонімаў і мнагазначных слоў
  • Класіфікацыю слоўнікаў, лінгвістычныя слоўнікі і даведнікі
  • Функцыянальныя стылі беларускай мовы
  • Літаратурныя нормы
  • Спосабы словаўтварэння
  • Класіфікацыю часцін мовы, марфалагічныя прыметы пэўнай часціны мовы, сэнсавую і сінтаксічную ролю ў словазлучэнні, сказе, пераходныя з’явы ў межах часцін мовы
  • Сінтаксічныя адзінкі і іх тыпы, сродкі сувязі частак сказа, сродкі і віды сувязі сказаў у тэксце
  • Сістэму правілаў беларускай пунктуацыі, функцыі знакаў прыпынку

Умець:

  • Выконваць заданні рознага ўзроўню цяжкасці, у тым ліку нестандартныя заданні
  • Выконваць усе віды моўных разбораў
  • Карыстацца слоўнікамі і даведнікамі
  • Складаць слоўнікавыя артыкулы
  • Выяўляць спецыфічныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з рускай на розных моўных узроўнях (фанетычным, арфаэпічным, лексічным, граматычным)
  • Перакладаць з рускай мовы тэксты, словазлучэнні, мнагазначныя словы, устойлівыя спалучэнні, захоўваючы спецыфіку беларускіх варыянтаў
  • Вызначаць стылі, тыпы, жанры тэкстаў, асноўныя стылявыя рысы
  • Выяўляць стылістычныя памылкі і прадухіляць іх у сваім маўленні
  • Вызначаць і аналізаваць характэрныя граматычныя асаблівасці часцін мовы
  • Выкарыстоўваць тэкстаўтваральныя і вобразна-выяўленчыя сродкі марфалагічнага ўзроўню ў аўтарскіх тэкстах розных тыпаў, стыляў, жанраў
  • Захоўваць граматычныя нормы пры пабудове словазлучэнняў і сказаў
  • Размяжоўваць сказы па мэце выказвання, мадальнасці, структуры, саставе, ускладненасці
  • Вызначаць віды даданых частак і віды адносін паміж часткамі ў складаных сказах
  • Перадаваць чужую мову рознымі спосабамі
  • Ствараць уласныя тэксты розных тыпаў, стыляў, жанраў

Валодаць:

  • Арфаэпічнымі, акцэнталагічнымі, арфаграфічнымі, граматычнымі, лексічнымі, стылістычнымі і пунктуацыйнымі нормамі беларускай літаратурнай мовы


Мэта праграмы: падрыхтоўка вучняў да комплекснай работы на рэспубліканскай алімпіядзе па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”.


Задачы:

  • Паглыбіць і сістэматызаваць веды вучняў па ўсіх разделах мовазнаўства (фанетыцы, арфаэпіі, арфаграфіі, лексікалогіі, фразеалогіі, словаўтваренні, марфалогіі, сінтаксісе, стылістыцы)
  • Развіваць моўную кампетэнцыю вучняў
  • Удасканальваць уменні і навыкі выканання нестандартных заданняў
  • Развіваць аналітычныя ўменні
  • Актывізаваць лінгвістычную цікаўнасць, творчую мэтанакіраванасць, самастойнасць пры выкананні заданняў
  • Развіваць пазнавальную актыўнасць і інтэлектуальныя здольнасці вучняў


Тэрмін прадастаўлення паслугі: з 31.10.2022 г.

Колькасць гадзін: 10 гадзін - аўдыторная праца

Курс разлічаны на дзесяць заняткаў з перыядычнасцю адзін раз на тыдзенью

Працягнасць аднаго занятка – 2 акадэмічныя гадзіны

Мінімальная колькасць чалавек у групе: 1

Кантынгент (узрост): дзеці

Месца правядзення: на плошчах заказчыка

Кошт: 100 BYN

Паслугу аказваюць:

Крафта Ганна Уладзіміраўна, дацэнт, кандыдат філалагічных навук

Лапкоўская Алена Мікалаеўна, дацэнт, кандыдат філалагічных навук


Кантактныя дадзеныя:

Адукацыйны інавацыйны цэнтр

Педагагічны факультэт

г. Гродна, вул. Захарава, 32

+375 (152) 45 02 82

Кафедра прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання

г. Гродна, вул. Захарава, 32

+375 (152) 45 02 81

Написать отзыв

Пожалуйста авторизируйтесь или создайте учетную запись перед тем как написать отзыв

курс, образовательная, дети, педфак, оиц, белорусский, олимпиада

Баннер1