Образовательный курс "Падрыхтоўка да алімпіяды па беларускай мове"
- Образовательный инновационный центр
- Адрес подразделения: г. Гродно, ул. Захарова 32, каб 16а
-
100,00 руб.
Праграма прызначана для падрыхтоўкі да комплекснай работы на алімпіядзе па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”. Вучняў 10 – 11 класаў.
Вучні, якія асвоілі змест вучэбнай праграмы, павінны:
Ведаць:
- Асноўныя тэрміны і паняцці ўсіх разделаў мовазнаўства
- Этапы развіцця беларускай мовы, дзейнасць вядомых беларускіх лінгвістаў
- Класіфікацыю гукаў, фанетычныя законы беларускай мовы, асаблівасці вымаўлення гукаў і спалучэнняў гукаў
- Прынцыпы і асаблівасці беларускай графікі
- Прынцыпы беларускага правапісу, змены і ўдакладненні некаторых правапісных нормаў сучаснай беларускай мовы
- Шляхі размежавання амонімаў і мнагазначных слоў
- Класіфікацыю слоўнікаў, лінгвістычныя слоўнікі і даведнікі
- Функцыянальныя стылі беларускай мовы
- Літаратурныя нормы
- Спосабы словаўтварэння
- Класіфікацыю часцін мовы, марфалагічныя прыметы пэўнай часціны мовы, сэнсавую і сінтаксічную ролю ў словазлучэнні, сказе, пераходныя з’явы ў межах часцін мовы
- Сінтаксічныя адзінкі і іх тыпы, сродкі сувязі частак сказа, сродкі і віды сувязі сказаў у тэксце
- Сістэму правілаў беларускай пунктуацыі, функцыі знакаў прыпынку
Умець:
- Выконваць заданні рознага ўзроўню цяжкасці, у тым ліку нестандартныя заданні
- Выконваць усе віды моўных разбораў
- Карыстацца слоўнікамі і даведнікамі
- Складаць слоўнікавыя артыкулы
- Выяўляць спецыфічныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з рускай на розных моўных узроўнях (фанетычным, арфаэпічным, лексічным, граматычным)
- Перакладаць з рускай мовы тэксты, словазлучэнні, мнагазначныя словы, устойлівыя спалучэнні, захоўваючы спецыфіку беларускіх варыянтаў
- Вызначаць стылі, тыпы, жанры тэкстаў, асноўныя стылявыя рысы
- Выяўляць стылістычныя памылкі і прадухіляць іх у сваім маўленні
- Вызначаць і аналізаваць характэрныя граматычныя асаблівасці часцін мовы
- Выкарыстоўваць тэкстаўтваральныя і вобразна-выяўленчыя сродкі марфалагічнага ўзроўню ў аўтарскіх тэкстах розных тыпаў, стыляў, жанраў
- Захоўваць граматычныя нормы пры пабудове словазлучэнняў і сказаў
- Размяжоўваць сказы па мэце выказвання, мадальнасці, структуры, саставе, ускладненасці
- Вызначаць віды даданых частак і віды адносін паміж часткамі ў складаных сказах
- Перадаваць чужую мову рознымі спосабамі
- Ствараць уласныя тэксты розных тыпаў, стыляў, жанраў
Валодаць:
- Арфаэпічнымі, акцэнталагічнымі, арфаграфічнымі, граматычнымі, лексічнымі, стылістычнымі і пунктуацыйнымі нормамі беларускай літаратурнай мовы
Мэта праграмы: падрыхтоўка вучняў да комплекснай работы на рэспубліканскай алімпіядзе па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”.
Задачы:
- Паглыбіць і сістэматызаваць веды вучняў па ўсіх разделах мовазнаўства (фанетыцы, арфаэпіі, арфаграфіі, лексікалогіі, фразеалогіі, словаўтваренні, марфалогіі, сінтаксісе, стылістыцы)
- Развіваць моўную кампетэнцыю вучняў
- Удасканальваць уменні і навыкі выканання нестандартных заданняў
- Развіваць аналітычныя ўменні
- Актывізаваць лінгвістычную цікаўнасць, творчую мэтанакіраванасць, самастойнасць пры выкананні заданняў
- Развіваць пазнавальную актыўнасць і інтэлектуальныя здольнасці вучняў
Тэрмін прадастаўлення паслугі: з 31.10.2022 г.
Колькасць гадзін: 10 гадзін - аўдыторная праца
Курс разлічаны на дзесяць заняткаў з перыядычнасцю адзін раз на тыдзенью
Працягнасць аднаго занятка – 2 акадэмічныя гадзіны
Мінімальная колькасць чалавек у групе: 1
Кантынгент (узрост): дзеці
Месца правядзення: на плошчах заказчыка
Кошт: 100 BYN
Паслугу аказваюць:
Крафта Ганна Уладзіміраўна, дацэнт, кандыдат філалагічных навук
Лапкоўская Алена Мікалаеўна, дацэнт, кандыдат філалагічных навук
Кантактныя дадзеныя:
Адукацыйны інавацыйны цэнтр
Педагагічны факультэт
г. Гродна, вул. Захарава, 32
+375 (152) 45 02 82
Кафедра прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання
г. Гродна, вул. Захарава, 32
+375 (152) 45 02 81
курс, образовательная, дети, педфак, оиц, белорусский, олимпиада